Мінскую мастачку затрымалі за каментар "Раздавім фашысцкую гадзіну!"
Мастачку адправілі за краты (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Мінскую мастачку затрымалі за каментары 2020 года ў чатах. Яна пісала "Не забудзем і не даруем!", "Жыве Беларусь", "Верым, можам, пераможам!", "Раздавім фашысцкую гадзіну!" ды іншае. Сілавікі сцвярджаюць, што яна абражала міліцыянераў, рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Таксама жанчына нібыта дасылала інфармацыю ў чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі".
У чым канкрэтна абвінавачваюць затрыманую, невядома. Сілавікі згадваюць "некалькі артыкулаў". На відэа жанчына кажа, што ўваходзіць у Саюз мастакоў Беларусі.