Мінску не хапае кіроўцаў аўтобуса і прыбіральшчыцаў
Гэта вынікае са звестак упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
На біржы працы па сталіцы сёння шукаюць 958 кіроўцаў аўтобуса і каля 750 прыбіральшчыкаў памяшканняў, паведамляюць "Мінск-Навіны". На трэцім месцы па запатрабаванасці ідуць будаўнікі-муляры — іх трэба каля 650. Высокі попыт таксама на тынкоўшчыкаў, санітарак і рабочых па комплекснай уборцы.
Агулам на біржы працы фіксуюцца 25 тысяч вакансій. Пры гэтым кожную другую з іх заявілі прамысловыя ці будаўнічыя арганізацыі. А кожная дзясятая адносіцца да некваліфікаванай ці нізкакваліфікаванай працы.
Фота — searchnews.info