Мінскі перавозчык пісаў даносы на канкурэнтаў і кліентаў, у тым ліку палітычныя
Мінскі аўтавакзал, ілюстрацыйнае фота
41-гадовы індывідуальны прадпрымальнік у Мінску пісаў ілжывыя даносы на канкурэнтаў. Пракуратура пачала на яго крымінальную справу.
Мужчына працаваў у сферы міжнародных аўтобусных перавозк і вазіў пасажыраў у Еўрасаюз. Для барацьбы з канкурэнтамі ён вырашыў скарыстацца ананімнымі даносамі на іншыя фірмы.
Паводле звестак пракуратуры, мужчына дасылаў ананімкі ў дзяржустановы з сакавіка 2023 года па люты 2024-га. Канкурэнтаў ён вінаваціў у розных злачынствах, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Ананімшчык не цураўся і палітычных абвінавачанняў: ён паведамляў пра нібыта перавозку праз мяжу наркотыкаў, агнястрэльнай зброі, пра карупцыю і "экстрэмізм".
Некалькі ілжывых ананімак прадпрымальнік напісаў нават на сваіх кліентаў. Такім чынам ён планаваў адпомсціць ім за былыя канфлікты.
Усяго мужчыну інкрымінуюць 18 эпізодаў злачыннай дзейнасці.