Мінская Серабранка на два дні засталася без гарачай вады

Серабранка засталася без гарачай вады, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Шэраг жылых дамоў, школаў і адміністрацыйных установаў у мінскім мікрараёне Серабранка да 8:00 25 верасня застаўся без гарачай вады. Прычына — аварыя на цепласетках на вуліцы Ванеева. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.
Без гарачай вады застануцца 19 спажыўцоў дзяржпрадпрыемства "Мінсккамунцепласетка". Гэта жылыя дамы на вуліцы Пляханава, 46, 48; праспекце Ракасоўскага, 50; 52, к. 1; 54, к. 1; 59, к. 1; 60, к. 1; 64; 74; 76; 78; 80. Таксама аварыя закранула адміністрацыйныя будынкі на праспекце Ракасоўскага, 27; 48; 62; Пляханава, 48а; дзіцячыя садкі на праспекце Ракасоўскага, 46; 58.
129 кліентаў філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" таксама адчуюць на сабе наступствы аварыі. Гэта жылыя дамы на вуліцы Гараўца, 14, к. 1, 2; 20, к. 1, 2, 3; 22; 26; 28; 30; 32; 34, к. 2, 4, 6, 8; вуліцы Пляханава, 26; 28, к. 1, 2; 30; 32, к. 1, 2; 34; 36; 38; 40; 42; 44; 52, к. 1; 56, к. 1, 2, 3; 58, к. 1, 2, 3; 62; 64; 66; 68, к. 1, 2, 3; праспекце Ракасоўскага, 11; 12 к. 1; 15; 17, к. 2; 18, к. 1; 19; 21; 23; 25, к. 2; 29; 33; 35; 37; 39; 41; 43; 45; 47; 49; 4, к. 1, 2, 3, 4; 51; 53; 55; 57; 5, к. 1; 69; 7; 71; 73; 75; 77; 26; 28, к. 1, 2, 3; 30, к. 2; вуліцы Якубава, 56, к. 1; 66, к. 1, 2, 3, 4; 76; 78; 80; 82.
Акрамя таго без гарачай вады два дні правядуць адміністрацыйныя будынкі на вуліцы Ванеева, 34; у 2-м завулку Веласіпедным, 32; 32а; вуліцы Гараўца, 24; вуліцы Пляханава, 26а; 68, к. 4; 72; праспекце Ракасоўскага, 1; 11а; 14а; 17, к. 1; 3; 33; 39а; 65; 44; 48а; вуліцы Якубава 58; 64; 76. А таксама дзіцячыя садкі на пр. Ракасоўскага, 13; 14; 22; 59; 61; 67; 8; вуліцы Пляханава, 54; Якубава, 60; 68; 70; школы ў 2-м завулку Веласіпедным, 34; 36; на вуліцы Гараўца, 14, к. 2; праспекце Ракасоўскага, 41а; 63, к. 1, 2; 9; вул. Якубава, 62; каледж на вул. Якубава, 74, і паліклініка на вул. Пляханава, 60, к. 2.
Паведамляецца, што пасля аднаўлення падачы гарачай вады магчыма часовае пагаршэнне яе якасці. Гэта звязана з прамываннем інжынерных сетак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.