Мінская міліцыя шукае падпальшчыка машыны (фота)

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць мужчыну, які падазраецца ў падпале аўтамабіля “Фіят добла”. Інцыдэнт здарыўся 13 красавіка прыкладна ў 23.40 каля дому па вуліцы Кальварыйская,7, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС высветлілі прыкметы зламысніка. Ён таксама бачны на кадрах, знятых камерай відэаназірання на ў пераходзе на станцыі метро “Фрунзенская”. Мужчына спусціўся туды ў 23.45.
 
Усіх, хто мае інфармацыю пра здзейснены падпал або пра мужчыну на фотаздымку, просяць патэлефанаваць у Маскоўскі РУУС па тэлефонах 8 (029) 674-54-44, 8 (029) 389-85-59 або 102.