Мінская міліцыя сарвала байцоўскі турнір White Rex

Пра забарону мерапрыемства яго арганізатарам стала вядома толькі ў самы апошні момант — у суботу раніцай.
 


Першапачаткова на правядзенне турніру былі дазволы ад федэрацыі рукапашнага бою Беларусі і ўпраўлення міліцыі Першамайскага раёна. Пра гэта ініцыятыва паведамляе на сваёй старонцы Вконтакте.



Як лічаць арганізатары, мінскія міліцыянеры палічылі што “турнір — гэта не свята спорту, а нацысцкі шабаш”.



Са словаў відавочцаў, каля месца правядзення баёў былі заўважныя аўтобусы са спецназам.



Мерапрыемства паспрабавалі перанесці  ў  іншае месцы, аднак паўнавартаснага турніру так і не адбылося. Атрымалася правесці толькі 3 баі.



Адзначым, што ініцыятыву  White Rex у інтэрнэце абвінавачваюць у неанацысцкіх схільнасцях. На адным з іх турніраў біўся, да прыкладу, добра вядомы ў Мінску неанацыст Максім “Цясак” Марцінкевіч.