Мінская ДАІ абвясціла пра татальную эвакуацыю аўтамабіляў
З 16 ліпеня ў цэнтры сталіцы будуць масава і кругласутачна эвакуяваць усе аўтамабілі, прыпаркаваныя не па правілах.
Мінскаму ДАІ надакучылі кіроўцы, якія паркуюцца не па правілах. Таму з 16 ліпеня ў цэнтры сталіцы будуць масава і кругласутачна эвакуяваць усе аўтамабілі, прыпаркаваныя не па правілах. Пра гэта паведамляе прэс-служба упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Асабліва “татальная эвакуацыя” датычыцца такіх цэнтральных вуліц горада, як Валадарскага, Інтэрнацыянальная, Камсамольская, Няміга і Караля. Таксама ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягвае вуліца Ціміразева на ўчастку ад Арлоўскай да Сапёраў. Нягледзячы на адкрыццё транспартнай развязкі і знакі, што забараняюць паркоўку, аўтамабілі там займаюць дзве палосы і замінаюць руху іншага транспарта, у тым ліку грамадскага.