Мінскага фатографа аштрафавалі за рэкламу на грошах (відэа)

Фатографа прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб рэкламе. Ён мусіць заплаціць штраф — 2 млн 600 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА.


Нагадаем, Аляксей Акімаў размясціў на банкнотах Нацыянальнага банку Беларусі рэкламу фотапаслуг. Яна была размешчаная на купюрах рознага наміналу на агульную суму 50 мільёнаў рублёў. Міністэрства гандлю палічыла рэкламу неэтычнай.



Фота — kp.by