Мінскае метро атрымае для набыцця новых цягнікоў больш за 20 млн рублёў

Мінскае метро атрымае для набыцця новых цягнікоў больш за 20 млн рублёў

Мінскае метро атрымае для набыцця новых цягнікоў больш за 20 млн рублёў. Гэта прадугледжваюць змены, унесеныя ў сталічны бюджэт на бягучы год. Рашэнне Мінскага гарадскога савета № 26 ад 30 сакавіка 2018 года апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім адзначаецца, што будуць выкарыстаныя "астаткі сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2018 года".

Таксама дадатковыя сродкі выдаткуюцца з гарадскога бюджэту на падрыхтоўку да Еўрагульняў 2019-га — на рамонт вуліц, будынкаў, якія прылягаюць да спартыўных аб'ектаў, на стварэнне новых элементаў святочнай ілюмінацыі і ўстаноўку асвятляльнага абсталявання.