Мінскае “Дынама” ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына
У Маскве “зубры” перамаглі ЦСКА ў шостым матчы серыі / khl.ru
5 красавіка ў Маскве ў шостым матчы супрацьстаяння з ЦСКА мінскае "Дынама" атрымала выязную перамогу — 6:2 — і ўпершыню ў гісторыі прабілася ў 1/4 фіналу Кубка Гагарына.
Лік у серыі стаў 4:2 на карысць беларускага клуба. Такім чынам, “зубры” ўпершыню ў гісторыі клуба выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына.