Мінскае “Дынама” сёння стартуе ў чэмпіянаце КХЛ, першы сапернік — “Ёкерыт”

У сераду, 23 жніўня, мінскае “Дынама” стартуе ў чэмпіянаце КХЛ, першы сапернік — фінскі “Ёкерыт”. Матч пройдзе на “Мінск-Арэне”, пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.
Як вядома, да новага сезону ў Кантынентальнай хакейнай лізе дынамаўцы падышлі ў істотна абноўленым складзе і з новым галоўным трэнерам — канадцам Гордзі Дуаерам. Як і летась, перад камандай паставілі задачу — патрапленне ў плэй-оф і годная там гульня. У мінулым сезоне дынамаўцы першы раўнд плэй-оф прайсці не змаглі.