Мінскае "Дынама" прайграла "Андэрлехту" ў Бруселі
Матч прайшоў на стадыёне "Constant Vanden Stock" / t.me/fc_dinamominsk/
Мінскае "Дынама" прайграла "Андэрлехту" ў Бруселі — 0:1. Па выніках двух матчаў плэй-оф адбору футбольнай Лігі Еўропы (у Венгрыі дынамаўцы прайгралі таксама 0:1) у асноўны раўнд выйшла бельгійская каманда.
"Дынама" згуляе ў групавым раўндзе трэцяга па значнасці еўракубка — Лігі канферэнцый.