Мінскае "Дынама" абыграла БАТЭ і стала чэмпіёнам Беларусі
Мінскія дынамаўцы святкуюць чэмпіёнства / t.me/bvliga/
25 лістапада мінскае "Дынама" абыграла БАТЭ (1:0) і датэрмінова стала чэмпіёнам Беларусі. Каманда набрала 67 ачкоў пасля 28 матчаў і стала недасягальная для гродзенскага "Нёмана" (62 ачкі пасля 29 матчаў), які займае другое месца. У "Тарпеда-БелАЗ" 56 балаў пасля 28 гульняў. У аўторак жодзінцы сустракаюцца з "Шахцёрам".
Мінскія дынамаўцы перамагаюць у нацыянальным футбольным першынстве другі год запар (пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Вадзіма Скрыпчанкі) і дзявяты раз у гісторыі. У сітуацыі, калі абноўлены БАТЭ ўжо не змагаецца за медалі. Сёлета канкурэнцыю сталічнай камандзе паспрабаваў скласці "Нёман", але на дыстанцыі страчваў важныя ачкі (у апошнім матчы не змог абыграць "Смаргонь").