Мінск працягвае развіваць кантакты з ЗША, але амбасадараў не вяртаюць
Сцягі ЗША і Беларусі
Беларусь працягвае развіваць кантакты са Злучанымі Штатамі Амерыкі, заявіў часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі.
Паводле яго, беларускі бок знайшоў неабходныя кантакты з амерыканскім. "Амбасада вядзе таксама дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасцю, экспертнай супольнасцю. Гэта значыць назіраецца пэўная цікавасць да Беларусі. Але дыпламатыя любіць цішыню, таму на гэтым этапе больш сказаць не магу", — перадае БЕЛТА словы Шыдлоўскага.
Адказваючы на пытанне, дыпламат заявіў, што на цяперашнім этапе пытанне ўзаемнай акрэдытацыі амбасадараў на парадку дня не стаіць.