Мінсельгаспрад прызнаў правал паказчыкаў аграрнай галіны ў 2024 годзе

Беларуская сельская гаспадарка ў 2024 годзе: рост на паперы, крызіс у рэчаіснасці / unsplash.com
У 2024 годзе агульны рост валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў параўнанні з 2023 годам склаў усяго 3,4% пры запланаваных 5,6%. Такія дадзеныя прыводзіць BELPOL са спасылкай на атрыманую дакументацыю Мінсельгаспраду Беларусі.
Выканаўчасць планаў у сельскай гаспадарцы застаецца вельмі нізкай. З 58 даведзеных паказчыкаў выканана толькі 22. Ведамства прызнала працу камітэтаў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей нездавальняючай.
Асноўныя праблемы галіны
Рэнтабельнасць продажаў склала 6,1% замест запланаваных 8,9%, і гэта — дзякуючы дзяржаўным субсідыям.
Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 3,7% пры плане росту на 6,6%.
Пагалоўе свіней скарацілася на 11,9%, буйной рагатай жывёлы — на 2,3%. Пры гэтым падзёж па краіне вырас на 19,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.