Латвія на год падоўжыла забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі

Поле / "Мінская праўда"
Латвія на год падоўжыла забарону на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл з Беларусі і Расіі, піша Delfi са спасылкай на папраўкі да Закону аб сельскай гаспадарцы і развіцці вёскі. Забарона будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2026 года.
Старшыня камісіі па народнай гаспадарцы, аграрнай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Каспарс Брышкенс лічыць, што незалежнасць ад беларускай і расійскай сельскагаспадарчай і кармавой вытворчасці з'яўляецца часткай палітыкі эканамічнай бяспекі Латвіі.
Забарона на ўвоз у Латвію сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл з Беларусі і Расіі ўступіла ў сілу 8 сакавіка 2024 года. Увозіць гэтую прадукцыю праз пасярэднікаў з трэціх краін таксама нельга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.