Мінпрацы: Мінімальны стаж для прызначэння пенсіі павышаць не будуць
Пакуль у Беларусі застаецца дзеючая норма — 15 год страхавога стажу.
У Беларусі пакуль не плануюць чарговага павышэння мінімальнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі. Пра гэта заявіў у часе анлайн-канферэнцыі БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што нават павышаны да 15 год мінімальны стажы працы з выплатай унёскаў — дастаткова мяккае патрабаванне для атрымання пенсіі. Нагадаем, што гэтая норма дзейнічае з 1 студзеня 2015 год.
Кавалькоў звяртае ўвагу на тое, што 15 год працы — гэта ў 2,5 разы меней за перыяд працоўнай актыўнасці, а пенсію беларусы атрымліваюць прыкладна цягам 20 гадоў жыцця. Таму ў перспектыве розніца паміж перыядам фармавання права на пенсію (то бок, мінімальным страхавым стажам) і перыядам атрымання пенсіі будзе паступова скарачацца.
Поводле намесніка міністра працы, 15-гадовы мінімальны страхавы стаж патрабуюць у Літве, Латвіі, Эстоніі і ва Украіне, а ў Еўропе ён яшчэ вышэйшы.