Мінчукі заклалі акно цэглай. Навошта яны гэтак зрабілі і што ім за гэта будзе
Мінскі шматпавярховік
У інтэрнэце з'явілася фатаграфія мінскага шматкватэрнага дома, у якім адно з вокнаў нехта заклаў цэглай.
Ці можна гэтак рабіць і чым гэта пагражае?
Пасля публікацыі здымка ў інтэрнэце дом на вуліцы Якубоўскага ў Мінску наведалі з праверкай работнікі ЖКГ Фрунзенскага раёна.
Высветлілася, што аконны праём быў замураваны незаконна:
— Частка агульнай маёмасці самавольна пераўладкавана ўласнікамі пад каморы, праз што і было закладзена акно. Цяпер жыхароў патрабуюць вызваліць месца агульнага карыстання і запаўненіць праёмы аконнымі блокамі, — распавялі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
Усе аднаўленчыя работы ініцыятары павінны будуць выканаць за свой кошт.