Мінчук страляў у людзей на прыпынку, бо "выпрабоўваў" пнеўматычны пісталет

Тады ў лякарню з ранамі трапілі тры чалавекі: малады хлопец — з раненнем грудной клеткі, 23-гадовая дзяўчына — з раненнем цемянной вобласці, трэцяй параненай была 30-гадовая жанчына: куля трапіла ёй у правую шчаку. Усе яны былі шпіталізаваныя.


Як паведамляе "Интерфакс-Запад", падазраваны ў стральбе арыштаваны. Следчы камітэт высветліў матывы злачынства: мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў выпрабаваць пнеўматычны пісталет (яго ён купіў напярэдадні).  
 

Стралок быў пасажырам у аўтамашыне "Форд-Эскорт", якой кіраваў 25-гадовы мінчук. Яшчэ ў чэрвені падазраванага затрымалі супрацоўнікі міліцыі разам з байцамі СОБР унутраных войскаў МУС. На яго кватэры знайшлі пісталет. Трое мінчукоў, якія былі разам са стралком у аўтамабілі, праходзяць па справе як сведкі. Як аказалася, яны адгаворвалі таварыша страляць па людзях, але не змаглі.

Фота — minsknews.by