Мінчанку будуць судзіць за забойства трохгадовага сына
Маці хацела здзейсніць суіцыд разам з дзіцем, але потым перадумала.
Справу 34-гадовай мінчанкі, якая забіла свайго трохгадовага сына, перадалі ў суд. Следчы камітэт завяршыў расследаванне — яно ўключала ў сябе 13 экспертыз і аналіз паказанняў 30 чалавек. Жанчына знаходзіцца пад вартай. Як паказала комплекснае псіхолага-псіхіятрычнае даследаванне, яна адэкватная і не мае псіхічных адхіленняў.
Здарэнне адбылося 28 студзеня ў адным з дамоў па вуліцы Адзінцова. Мінчанка вырашыла здзейсніць суіцыд разам з маленькім сынам, выкінула дзіця з вакна кватэры на 12-м паверсе, але сама скокаць у вакно перадумала. Хлопчык упаў на казырок пад’езда і пазней памёр у рэанімацыі.
Жанчына здзейсніла злачынства на глебе неўладкаванасці асабістага жыцця і складанага матэрыяльнага становішча. Яна меркавала, што сын застанецца без яе і будзе нікому не патрэбны, таму вырашыла забіцца разам з дзіцем. Перад гэтым яна выпіла алкаголь.
Маці будуць судзіць за забойства малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Нагадаем, нядаўна ў Брэсце вынесены прысуд па справе 20-гадовай жанчыны, якая забіла свайго шасцімесячнага сына. Ёй прызначылі 15 гадоў турмы.
Ілюстратыўнае фота з сайта liveinternet.ru