Мінчанка не прайшла праверку пры працаўладкаванні, яе затрымалі
Затрыманая ў 2020-м удзельнічала ў пратэстах / Telegram
Мінчанку затрымалі пасля таго, як яна не прайшла праверку пры працаўладкаванні на дзяржаўную працу. Сілавікі прымусілі яе расказаць, што ў 2007 годзе яна была ў "Моладзі БНФ", а ў 2020-м удзельнічала ў пратэстах. А яшчэ нібыта ў Telegram-чаце "заклікала перакрываць дарогі" і "абражала" сілавікоў.
Затрыманая — маці двух дзяцей. Што ёй пагражае і дзе яна цяпер знаходзіцца, невядома.