Мінчанка наймала целаахоўніка з Дэпартамента аховы МУС на час разводу
Жанчына меркавала, што падчас судовага працэсу муж будзе ёй пагражаць.
Таму яна звярнулася ў спецыяльны аддзел міліцыі Дэпартамента аховы МУС Беларусі і атрымала целаахоўніка. Зразумела, не бясплатна.
Як паведамляе "Ежедневник", найчасцей паслугай асабістага целаахоўніка карыстаюцца замежныя дэлегацыі, вышэйшыя службовыя асобы, зоркі шоў-бізнэсу з замежжа. Звычайныя грамадзяне звяртаюцца ў МУС, калі ім трэба перавезці буйную суму грошай, заключыць здзелку, дзе фігуруюць фінансавыя сродкі, прадаць дарагі аўтамабіль ці кватэру.