Мінчанка аформіла інтэрнэт-крамы на бяздомную жанчыну. Відэа

Следчы камітэт па Мінску разам з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю выявіў жанчыну, якая займалася незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

38-гадовая мінчанка гандлявала бытавой тэхнікай праз інтэрнэт. Каб надаць сваёй дзейнасці законны выгляд, жанчына зарэгістравала свае інтэрнэт-крамы на 35-гадовую бяздомную мінчанку. Падстаўную "гаспадыню крамаў" яна нават зарэгістравала індывідуальнай прадпрымальніцай.

Для захоўвання бытавой тэхнікі спрытная махлярка выкарыстоўвала шэсць складоў, якія арандавала ў жыхароў прыватнага сектара ў розных раёнах Мінска.

Цяпер на жанчыну пачалкі крамінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Папярэдняя сума шкоды ацэньваецца ў больш як 470 мiльёнаў рублёў.

У падазраванай правялі ператрусы. Пры гэтым было канфіскавана больш за 500 мільёнаў рублёў (у эквіваленце ў розных валютах), а таксама больш за 380 адзінак бытавой тэхнікі.