Міліцыянтам у форме забаранілі курыць

Поўная назва дакументу — “Аб папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу органаў унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь”.


Сярод іншага, у дакуменце прапісаныя захады па барацьбе са шкоднымі звычкамі сярод праваахоўнікаў. Цяпер адміністратыўныя будынкі АУС, злучэнняў і вайсковых частак унутраных войскаў і прылеглыя да іх тэрыторыі лічацца вольнымі ад курэння зонамі. Спецыяльна абсталяваныя для курцоў месцы рэкамендуецца размяшчаць на максімальна магчымым аддаленні ад іх.



Апроч таго, міліцыянтам і вайскоўцам, якія падпарадкоўваюцца МУС, варта адмовіцца ад курэння ў форменнай вопратцы. Парушальнікаў могуць прыцягваць да дысцыплінарнай ці адміністратыўнай адказнасці, інфармуе mvd.gov.by