Міліцыянеры лавілі ў сталіцы п'янага аголенага мужчыну
У Мінску затрымалі п'янага мужчыну, які галяком купаўся ў рацэ Мухля ў раёне вуліцы Касманаўтаў. Пасля ён бегаў па беразе, палохаючы бацькоў з дзецьмі. Яны і выклікалі праваахоўнікаў.
Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Аксана Буцаева, перад "актам эксгібіцыянізму" мужчына на беразе ракі ўжываў алкаголь разам з таварышамі. Калі з'явіліся міліцыянеры, яны не адразу змаглі затрымаць хулігана — ён бегаў па беразе і "размахваў рукамі". Пасля, каб пазбегнуць пакарання, ён заявіў праваахоўнікам, што падчас купання праглынуў шкло. Аднак павезлі мужчыну не ў бальніцу, а ў міліцыю.
Высветлілася, што затрыманы — "злосны парушальнік грамадскага парадку", раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Эксгібіцыяністу паражае штраф (ад 420 тысяч да 6 млн 300 тысяч рублёў) ці адміністрацыйны арышт.