Міліцыя шукае знерваванага дзядулю, якога падазраюць у крадзяжы (відэа)
Невядома, наўмысна ці свядома мужчына сталага веку прыхапіў чужы пакет з рэчамі.
Крымінальны вышук Цэнтральнага РУУС Мінска хоча знайсці мужчыну сталага веку, які падазраецца ў крадзежы чужога пакета з адміністратыўнага будынка. Жанчына прыйшла ў на прыём афіцыйную ўстанову і пакінула на канапе ў калідоры пакет з рэчамі — там былі дакументы, грошы і планшэт. Калі ж яна выйшла за кабінету, то рэчаў ужо не было. Кошт змесціва пакета — 4,6 мільёна рублёў.
На відэа з камер назіранні трапіў невядомы наведнік — дзядуля хадзіў туды-сюды па калідоры, яўна нерваваўся і прамаўляў: “Трэба чакаць, трэба чакаць”. Было бачна, што ён трымае ў руках пакет з рэчамі — такім самы, як згубіла наведніца. Потым мужчына сышоў.
Цяпер міліцыя шукае дзядулю і просіць звярнуцца да праваахоўнікаў усіх, хто мае інфармацыю пра меркаванага зламысніка, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.