Міліцыя правяла спецаперацыю ў мінскім клубе

Міліцыя правяла спецаперацыю ў мінскім клубе

Спецаперацыю па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі правялі ў ноч на 5 снежня ў адным з клубаў Мінска. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

Па словах прадстаўніка сталічнай міліцыі, інфармацыя часткова пацвердзілася і цяпер ідзе далейшая праверка. Падрабязнасці гэтай справы праваахоўнікі не агучваюць.

Паводле ўскосных дадзеных можна меркаваць, што гаворка ідзе пра эканамічнае правапарушэнне або злачынства: у гэтай аперацыі сумесна дзейнічалі прадстаўнікі падатковых органаў і аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры сілавой падтрымцы АМАПа.

Тым часам TUT.by паведамляе, што сілавікі сёння ўначы прыходзілі ў папулярны клуб Dozari. Каля 1.00 амапаўцы ў масках уварваліся ў памяшканне клуба і папрасілі ўсіх гасцей выйсці. Новых наведнікаў не пускалі.

Фота: TUT.by