Міліцыя пагражае палітуцекачам штрафамі за пратэрмінаваныя пашпарты
Пашпарт Беларусі, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
Палітычным эмігрантам сталі дасылаць лісты пра адказнасць за пратэрмінаваныя пашпарты. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Лісты прыходзяць па месцы прапіскі. У іх гаворыцца, што людзям трэба прыйсці ў аддзел па міграцыі і замяніць пашпарт. У іншым разе пагражаюць штрафам — 4 базавыя велічыні (168 рублёў на сёння).
Шмат хто з беларусаў пакінуў радзіму з палітычных прычынаў і асцерагаецца рэпрэсій пры вяртанні. Тым часам Лукашэнка сваім указам забараніў консульствам за мяжой мяняць пратэрмінаваныя пашпарты для грамадзян Беларусі. Гэта ўскладніла праблемы з легалізацыяй палітычных эмігрантаў у розных краінах.
Такія лісты прыходзяць па месцы прапіскі палітуцекачоў