Міліцыя "накрыла" міні-завод па вытворчасці самагонкі пад Пружанамі

Милиция "накрыла" мини-завод самогонки под Пружанами

Милиция "накрыла" мини-завод самогонки под Пружанами

Пружанская міліцыя знайшла падпольную вытворчасць самагонкі ў лесе. Падчас рэйду выявілі самаробную ўстаноўку, на якой варылі брагу — канфіскавана больш за 9 тон вадкасці і 155 літраў самагону.

Вытворчасцю займаўся 45-гадовы мясцовы жыхар. Ён заявіў, што рабіў алкаголь выключна для асабістага спажывання. Цяпер следчыя высвятляюць, ці адпавядае гэта рэчаіснасці.

"Апарат быў дэмантаваны і канфіскаваны, паўфабрыкаты знішчаны на месцы", — адзначылі ў РАУС.

За самавольны выраб моцнага алкаголю фізічнай асобай пагражае штраф да пяці базавых велічыняў з канфіскацыяй прадукцыі і абсталявання. Пры паўторным парушэнні — да 30 базавых велічынь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.