Мігранты атакавалі аўто польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю

У прасветы ў плоце відаць чалавека ў форме хакі

У прасветы ў плоце відаць чалавека ў форме хакі / Скрыншот

Некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі перабрацца праз плот на беларуска-польскай мяжы непадалёк ад Мельніка, каб нелегальна трапіць у Польшчу. А калі да іх пад'ехаў патруль памежнікаў, мігранты пачалі кідацца ў аўтамабіль камянямі.

З групы агрэсіўна настроеных мужчын вылучаўся чалавек у форме колеру хакі, які таксама кідаў камянямі ў польскіх памежнікаў, а пасля даў драпака ў лес. У паведамленні польскай Памежнай службы пра гэты выпадак гэтага чалавека называюць беларускім афіцэрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.