Мэтавае навучанне ў беларускіх медВНУ вырасла амаль удвая за 10 гадоў

Шанец на паступленне ці абмежаванне свабоды? / pixabay.com
У Беларусі мэтавая форма навучання ў медыцынскіх ВНУ імкліва выцясняе іншыя формы набору. 56% усіх бюджэтных месцаў у 2024 годзе было выдзелена пад мэтавую падрыхтоўку, у той час як у 2015 годзе такіх месцаў было толькі 26%. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце "Белых халатаў", дзе праведзены аналіз уступных кампаній у медВНУ Беларусі з 2014 па 2024 год.
Еўрарадыё пераказвае асноўныя высновы гэтага дакумента.
Што такое мэтавае навучанне?
Мэтавы набор азначае, што абітурыент яшчэ да паступлення падпісвае дамову з канкрэтнай бальніцай або паліклінікай. Пасля шасці гадоў навучання ён абавязаны адпрацаваць пяць гадоў менавіта ў гэтай установе.
Разарваць дамову можна толькі пры выплаце поўнай кампенсацыі кошту навучання і ўсіх спадарожных выдаткаў, што можа складаць дзясяткі тысяч рублёў.
Паступіць на мэтавае стала прасцей
Для мэтавага навучання спрошчана паступленне: дастаткова прайсці конкурс атэстатаў і здаць адзін вусны іспыт замест трох цэнтралізаваных тэстаў, абавязковых для астатніх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.