Мельнікава, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — Лявончык

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Анжаліка Мельнікава вылецела з Лондана неўзабаве пасля свайго прылёту ў сталіцу Вялікабрытаніі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў кіраўнік ініцыятывы ByHelp Аляксей Лявончык.

"Мы ведаем, што Мельнікава вылецела ў Лондан — гэта 100-працэнтна. Мы ведаем, што яна вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна. Я не магу пакуль каментаваць, куды яна вылецела з Лондана. Але ў Лондане яна дакладна не затрымалася, з таго што мы разумеем", — паведаміў Лявончык.

На яго думку, Мельнікава рухалася аб'язным маршрутам, "якім, напрыклад, едуць у тым ліку людзі, якія з’язджаюць з Беларусі".

Ён удакладніў, што пры гэтым невядома, ці накіроўвалася Мельнікава ў Беларусь і ці былі пры ёй дзеці падчас прылёту і вылету.

Раней Лявончык падаў заявы ў брытанскую паліцыю на вышук Мельнікавай, але рэакцыі на іх пакуль няма.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава перастала выходзіць на сувязь тры тыдні таму. Яе месцазнаходжанне дагэтуль невядомае. Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь. Паведамляецца, што ў Беларусі цяпер і абое дзяцей зніклай жанчыны.

@euroradio Зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву маглі шантажаваць, лічыць Аляксей Лявончык. #беларусь #навіны #новостибеларуси #каардынацыйнаярада #анжеликамельникова #еўрарадыё ♬ Inspiring Motivation for a Cinematic Background - AurbanniAudio

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.