Медыцынскі турызм у Беларусі ў 2024 годзе вырас на 20%
У мінулым годзе па дапамогу да беларускіх лекараў звярталіся жыхары 157 краін / pixabay.com
Паводле СТВ, у 2024 годзе медыцынскі турызм у Беларусі вырас на 20%. Па дапамогу звярталіся грамадзяне 157 краін. Большасць пацыентаў прыехала з краін СНД і суседніх з Беларуссю дзяржаў. Таксама былі госці з Кітая, Індыі, ЗША, Ізраіля.
Асноўныя напрамкі медыцынскага турызму — гінекалогія і хірургія.