Мазыр накрыла пясчанай бурай
Наступствы пясчанай буры ў Мазыры / "Флагшток"
Незвычайная прыродная з'ява назіралася сёння ў Мазыры, паведамляе "Флагшток".
У горадзе прайшла пясчаная бура і навальніца. Пры гэтым моцны вецер выварочваў дрэвы, рэкламныя шчыты і шапікі.
Апошнімі днямі ў Беларусі панавала анамальнае цяпло, але ўжо заўтра яго зменяць дажджы з мокрым снегам.