МАЗ хоча пабудаваць завод у Уфе
І гэта на фоне абвальнага падзення продажаў у Расіі / avtomazvostok.ru
МАЗ і Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод зарэгістравалі сумеснае прадпрыемства па вытворчасці тралейбусаў, паведамляе ТАСС. Інвестыцыі складуць каля 1,6 млрд расійскіх рублёў. Завод плануецца пабудаваць за два гады.
УТТЗ і МАЗ ужо выпускаюць тралейбусы паводле партнёрскага пагаднення, заключанага яшчэ ў 2023 годзе. Зборка вялася на пляцоўцы УТТЗ, выпушчана больш за 700 тралейбусаў.