Толькі чатыры аўтобусы прадаў МАЗ на рынку РФ у студзені

Аўтобусы МАЗ / БЕЛТА
У студзені 2025 года МАЗ здолеў прадаць на расійскім рынку толькі чатыры новыя аўтобусы. Гэта ў 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84), піша "Позірк" са спасылкай на аналітычную кампанію АСМ-холдынг.
У мінулым месяцы прадукцыя МАЗ заняла 11-е месца на аўтобусным рынку Расіі. Доля МАЗа склала 0,6%.
Найбольшасцю папулярнасцю ў пакупнікоў карысталася прадукцыя ПАЗ — 325 (-22,8% да студзеня 2024-га), Yutong — 78 (-15,2%) і ЛіАЗ — 54 (-75,7%).
Як паведамлялася раней, продажы аўтобусаў МАЗ у Расію летась проста абваліліся — зменшыліся на 45,5%. За 2023 год было прададзена 925 новых аўтобусаў, а летась — толькі 504.
Рэгулярнымі навінамі з Расіі сталі паведамленні пра пажары ў мазаўскіх аўтобусах. Апошні такі выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.
Тым часам Лукашэнка падчас візіту на прадпрыемства ў студзені пахваліў завод і заявіў, што ганарыцца вытворчасцю. За гэта яму падарылі мазаўскі аўтобус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.