Матацыкліст у Мінску прабіў шкло аўтамабіля і ўляцеў у салон (відэа)
Здарэнне адбылося на Партызанскім праспекце сталіцы.
На Партызанскім праспекце Мінска матацыкліст на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў аўтамабіль. Як паведамляе тэлеканал СТВ, удар быў настолькі моцны, што матацыкліст выбіў задняе шкло аўтамабіля і апынуўся ў салоне машыны. Мужчыну даставілі ў лякарню с шматлікімі пераломамі.
Па словах відавочцаў, перад аварыяй мужчына павярнуўся, каб павітаць знаёмага байкера, які ехаў яму насустрач.
Фота — ctv.by