Машына заехала ў натоўп у Мюнхене, пацярпелі дзясяткі чалавек

У Мюнхене аўто заехала ў натоўп

У Мюнхене аўто заехала ў натоўп / dpa

Зранку 13 лютага ў Мюнхене ў натоўп людзей заехаў аўтамабіль Mini Cooper.

Інцыдэнт здарыўся перад міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы, якая стартуе ў Мюнхене заўтра.

Паводле звестак паліцыі, якія перадае DW, каля 10:30 раніцы на плошчы Штыгльмаерплац, дзе адбыўся інцыдэнт, праходзіла дэманстрацыя прафсаюза Verdi. Гэты прафсаюз аб'ядноўвае службоўцаў горада. На акцыі яны патрабавалі павышэння заробку і дадатковых выходных

Паліцыянты паведамілі, што кіроўца затрыманы і больш не ўяўляе небяспекі.

BILD паведамляе, што ў выніку здарэння пацярпелі як мінімум 20 чалавек, у тым ліку дзеці. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Паліцыянты высвятляюць, быў гэта наўмысны наезд ці кіроўца пераблытаў педалі газу і тормазу.

Відавочцы сцвярджаюць, быццам паліцыянты, якія прыехалі на месца, адкрылі агонь па двух мужчынах. Мяркуецца, што адзін з іх атрымаў раненні.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.