Маршрутка стукнулася аб бульдозер, які перавозілі на МАЗе — загінуў пасажыр

Маршрутка стукнулася аб бульдозер, які перавозілі на МАЗе — загінуў пасажыр

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося зранку 5 студзеня каля вёскі Сарочына Ушацкага раёна Віцебшчыны.

Як паведамляе сайт МНС, маршрутка "Мерсэдэс" з пасажырамі, якая ехала з Полацка ў Мінск, у 6.13 раніцы на дарозе трапіла ў аўтааварыю. Па дарозе насустрач ёй МАЗ перавозіў на трале бульдозер з каўшом. Левым бокам маршрутка зачапіла гэты негабарытны груз.

Пры здарэнні загінуў адзін пасажыр таксоўкі. Яшчэ чатыром спатрэбілася шпіталізацыя ва Ушацкую цэнтральную раённыю лякарню. Як удакладніў у каментары БЕЛТА часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, агулам у маршрутцы было 15 пасажыраў. Пазней Следчы камітэт удакладніў, што пры ДТЗ траўмы атрымалі восем чалавек.

Дапамога ратавальнікаў пры ДТЗ не спатрэбілася.

Разгляд здарэння праводзіць аддзяленне ДАІ Лепельскага РАУС.