На акцыях 4 кастрычніка затрымалі больш за 220 чалавек
Не менш за 225 чалавек затрымалі ў розных гарадах Беларусі 4 кастрычніка, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
У нядзелю ў розных гарадах краіны прайшлі акцыі ў падтрымку палітвязняў. У Мінску ўдзельнікі маршу прайшлі да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе адбываюць адміністрацыйны арышт пратэстоўцы.
Сілавікі затрымлівалі людзей у сталіцы, Гродне, Жодзіне, Віцебску, Бабруйску.
У Гродне, як распавядала Еўрарадыё, жорстка затрымалі 13-гадовую дзяўчынку. Пры затрыманні, як кажуць відавочцы, ёй пырснулі ў твар пярцовым газам.
Вулічныя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль два месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.