"Манчэстэр Сіці" прайграў "Рэалу" ў першым стыкавым матчы Лігі чэмпіёнаў

Матч "Рэал" — "Манчэстэр Сіці"

Матч "Рэал" — "Манчэстэр Сіці" / Reuters

11 лютага адбыліся першыя стыкавыя матчы 1/16 футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Мадрыдскі "Рэал" у гасцях у "Манчэстэр Сіці" перамог з лікам 3:2. Эрлінг Холанд у "гараджан" адкрыў лік у сустрэчы, а пазней аформіў дубль. Аднак "Рэал" у зацятай барацьбе здолеў не толькі зраўнаваць лік, але і забіць пераможны гол на другой кампенсаванай хвіліне.

У іншых матчах дня ПСЖ выйграў у "Брэста" з лікам 3:0, з такім жа лікам дортмундская "Барусія" святкавала перамогу над "Спортынгам". А "Ювентус" абыграў ПСВ — 2:1.

Матчы ў адказ пройдуць 19 лютага.

Адразу ў 1/8 фіналу выйшлі "Ліверпуль", "Барселона", "Арсенал", "Інтэр", "Атлетыка", "Баер", "Ліль" і "Астан Віла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.