Маладыя людзі зарэзалі пенсіянера, а пасля спалілі яго ў аўтамабілі

Як паведамляе БЕЛТА, трое маладых людзей падазраюцца ў жорсткім забойстве жыхара Шклова, 1945 года нараджэння. Яго цела знайшлі ў лесе ў спаленым аўтамабілі.


Папярэдне ўстаноўлена, што кампанія ўжывала спіртныя напоі, а пасля ўзнікла сварка. Мужчыну зарэзалі, труп адвезлі ў лес і спалілі разам з машынай. Паведамляецца, што дваім затрыманым па 16 гадоў, аднаму — 19.