Малады чалавек угнаў тралейбус і трапіў у ДТЗ праз 20 метраў

Днямі каля 2-й гадзіны ночы міліцыя атрымала звесткі пра дарожна-транспартнае здарэнне на тэрыторыі тралейбуснага парка на вуліцы Харкаўскай.

На месцы аварыі інспектары ДАІ затрымалі 19-гадовага хлопца, які спрабаваў угнаць тралейбус, паведамляюць "Мінск-Навіны". Затрыманы патлумачыў, што нядаўна стажыраваўся ў тралейбусным парку як рабочы. Таму цяпер ён лёгка змог забрацца ў тралейбус і завесці яго. Аднак праехаць угоншчык тралейбуса змог толькі 20 метраў, пасля чаго сутыкнуўся з тралейбусам, які стаяў побач.

На юнака пачалі крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку.

Фота: minsknews.by