Махляры прадаюць "памілаванне Лукашэнкі" за $5 тысяч
"Сталі выкарыстоўваць палітычныя тэмы для адабрання грошай у даверлівых грамадзян" (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі з'явілася новая схема "разводу". На гэты раз махляры прапануюць вырашыць пытанне з памілаваннем зняволеных (ашуканцы ўсё часцей прыкідваюцца начальнікамі).
"Памілаванне Аляксандра Лукашэнкі" каштуе 5 тысяч долараў. Праваабаронцам вядома пра некалькіх пацярпелых сваякоў асуджаных. "Карыстаючыся рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму, ашуканцы сталі выкарыстоўваць палітычныя тэмы для адабрання грошай у даверлівых грамадзян", — піша тг-канал MAYDAY.TEAM.
Ашуканцы звязваюцца з роднымі зняволеных і прадстаўляюцца людзьмі, якія нібыта блізкія да рэжыму Лукашэнкі. Яны прапануюць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы. За свае паслугі просяць 2000 долараў адразу і яшчэ $3000 пасля вызвалення. Атрымаўшы задатак, яны знікаюць.