Макей: Еўропа прызнала Беларусь донарам стабільнасці і бяспекі

Краіны Еўрасаюза прызналі Беларусь у якасці донара стабільнасці і бяспекі. Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў нашай краіны Уладзімір Макей у эфіры беларускага тэлебачання.

Пасля пачатку канфлікту на Данбасе, сустрэчы кантактнай групы па ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне традыцыйна праходзяць у Мінску, адзначыў міністр. Гэта адбываецца таму, што Беларусь прызналі “донарам стабільнасці, а не прычынай канфліктагеннасці”.

“Мы сапраўды робім велізарны ўнёсак у справу стабільнасці і бяспекі на еўрапейскім кантыненце, і гэта нарэшце пачалі цаніць нашы еўрапейскія партнёры”, — сказаў Уладзімір Макей.

Пры гэтым ён сказаў што цяпер паміж Беларуссю і ЕС ёсць “другасныя праблемы”, але сёння гаворка павінна ісці не пра іх. Галоўнымі Макей называе стабільнасць і бяспеку еўрапейскага кантынента і неабходнасць забеспячэння палітычнага і эканамічнага суверэнітэта дзяржаў, якія знаходзяцца на гэтым кантыненце, перадае РИА Новости.

Фота: Bymedia