Магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі не выйшаў на волю
Алесь Сабалеўскі / Facebook
Магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі не выйшаў на волю з ІЧУ, нягледзячы на тое, што ягоны адміністрацыйны арышт скончыўся пару дзён таму. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Па іх інфармацыі, на яго быў складзены новы адміністрацыйны пратакол "за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", пасля чаго ізноў прысудзілі арышт.
Сабалеўскага затрымалі на працы раніцай 12 снежня і арыштавалі на 10 сутак.