Дырэктару браслаўскага Музея традыцыйнай культуры прысудзілі 15 сутак

Элеанора Зінкевіч / Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
Дырэктару браслаўскага Музея традыцыйнай культуры Элеаноры Зінкевіч прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".
На 15 сутак арыштавалі і ейнага мужа. На такі ж тэрмін асудзілі майстрыху музейнага аб'яднання Людмілу Рулевіч з мужам. Яшчэ тры чалавекі атрымалі позвы ў суд, удакладняюць праваабаронцы.
Гэта стала вынікам начной аблавы, які адбыўся ў Браславе ў ноч з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, правялі ператрусы ў іх дамах.
Што шукалі і па якім артыкуле судзілі людзей, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.