Людзей з машынамі становіцца больш: Белстат сабраў топ-7 аўтамабіляў у Беларусi
Машыны ў Мінску / Еўрарадыё
Напрыканцы 2020 года ў беларусаў было 3912 тысяч машын. Яшчэ 520 тысяч у арганізацый. Такія звесткі прыводзіць Белстат у справаздачы да Дня аўтамабіліста і дарожніка, які адзначаецца 31 кастрычніка.
Машын у беларусаў становіцца больш, а самая забяспечаная легкавымі машынамі вобласць — Гродзенская. Там на 1 студзеня 2021 года было 385 аўтамабіляў на тысячу чалавек.
Колькасць машын на тысячу чалавек напрыканцы 2019 і 2020 гадоў / дадзеныя Белстата
Таксама Белстат сабраў топ-7 самых папулярных легкавых аўтамабіляў сярод беларусаў. На першым месцы апынуўся Volkswagen. Іх летась было амаль 423 тысячы.
Топ-7 самых папулярных легкавікоў і іх колькасць у Беларусі / дадзеныя Белстата
У Беларусі нарошчваецца вытворчасць уласных легкавых аўтамабіляў. За дзевяць месяцаў 2021 года выпушчана больш за 21,6 тысяч штук. Гэта на 47,5% больш, чым за той жа перыяд 2020 года, але ў топе іх пакуль няма.