У Польшчы затрымалі групу, якая пастаўляла дарагія санкцыйныя аўто ў РБ і РФ

Затрыманні парушальнікаў санкцый у Польшчы

Затрыманні парушальнікаў санкцый у Польшчы / CBSP

У Польшчы выкрылі злачынную групу, якая пастаўляла ў Беларусь і Расію люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцый. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае следчае бюро паліцыі Польшчы.

Праваахоўнікі затрымалі 20 чалавек. Паводле версіі паліцыі, група дзейнічала ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Германіі ды іншых краінах ЕС з 2021 па 2025 год. На іх рахунку каля 600 аўто класа люкс, прададзеных у Беларусь і Расію.

Злачынная схема выглядала наступным чынам. Удзельнікі групы куплялі ў аўтасалонах дарагія аўтамабілі (BMW, Mercedes, Porsche, Lexus і Range Rover). Іх перапрадавалі іншым кампаніям і дастаўлялі ў краіны ЕС. Потым машыны везлі ў Польшчу і прадавалі ў РФ і Беларусь, выкарыстоўваючы беларускія, азербайджанскія і казахстанскія юрыдычныя асобы.

Як сцвярджаюць у паліцыі, махляры не толькі парушалі санкцыі ЕС, але і атрымалі неабгрунтаваную кампенсацыю ПДВ на суму больш за 40 млн злотых (больш за 11 млн долараў).

Затрыманні прайшлі ў другой палове верасня. Падчас аперацыі праваахоўнікі канфіскавалі розную маёмасць, у тым ліку эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы і гатоўку ў розных валютах. На рахунках падазраваных былі замарожаныя больш за 10 млн злотых (крыху менш за 3 млн долараў).

У Польшчы затрымалі групу, якая пастаўляла дарагія санкцыйныя аўто ў РБ і РФ
Затрыманні парушальнікаў санкцый у Польшчы / CBSP
У Польшчы затрымалі групу, якая пастаўляла дарагія санкцыйныя аўто ў РБ і РФ
Затрыманні парушальнікаў санкцый у Польшчы / CBSP

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.