"Любіў маляваць і любіў сваю краіну". Пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка

Раман Бандарэнка і малюнак яго маленькага вучня

Раман Бандарэнка і малюнак яго маленькага вучня / Еўрарадыё

12 лістапада 2020-га ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр Раман Бандарэнка. 11 лістапада ўвечары ён выйшаў у двор свайго дома — на "Плошчу Перамен" — у момант, калі невядомыя "неабыякавыя грамадзяне" зразалі бел-чырвона-белыя стужачкі з агароджы. Падчас інцыдэнту невядомыя збілі Рамана і павезлі на бусе. Пазней ён быў дастаўлены ў рэанімацыю ў цяжкім стане.

Раману быў 31 год. Ён любіў маляваць і любіў сваю краіну.

Падрабязнее пра тое, якім беларуса памятаюць сябры, чытайце у матэрыяле Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.